Полк імені Калиновського підбивав підсумки 2 років існування

2024-03-22 21:07:48

Полк імені Калиновського підбивав підсумки 2 років існування

Полк імені Калиновського підбивав підсумки 2 років існування

Два роки тому, 9 березня 2022 року, білоруські добровольці оголосили про об’єднання у батальйон імені Кастуся Калиновського. За цей час вони пройшли шлях від невеликої групи в територіальній обороні «Азова» до найбільшого національного підрозділу іноземців у Збройних Силах України.

Яким став Полк, який називають майбутнім військом Нової Білорусі, за два роки? Зараз це вже не просто добровольцi: https://bel.army/news/2719.html

Больш не добраахвотнікі. Полк падвёў вынікі 2 гадоў

Два гады таму, 9 сакавіка 2022 года, беларускія добраахвотнікі аб'явілі пра абʼяднанне ў батальён імя Кастуся Каліноўскага. За гэты час яны прайшлі шлях ад невялікай групы пры тэрытарыяльнай абароне «Азоў» да найбуйнейшага нацыянальнага падраздзялення замежнікаў у складзе Узброеных сіл Украіны.

Палка, які называюць будучай арміяй Новай Беларусі. Якім стаў Полк за два гады? Па першых выніках гэта ўжо не проста добраахвотнікі, а прафесійная армія.

Інфраструктура, лагістыка і магчымасць пашырэння

Сёння Полк імя Каліноўскага – вайсковая структура з каласальным баявым досведам і развітой арганізацыйнай структурай. Гэта развітая інфраструктура, якая ўключае ў сябе ўласны рэкруцінгавы цэнтр, валанцёрскую сетку, навучальныя цэнтры, дзе праводзіцца падрыхтоўка добраахвотнікаў, прэс-цэнтр, станцыю тэхнічнага абслугоўвання аўто, уласную лагістыку.

У баявую частку Полка ўваходзяць батальён «Волат», батальён «Літвін», БПЛА імя Мікіты Крыўцова, медычная рота, механізаванае падраздзяленне. З 2023 года сфармавана новае падраздзяленне імя Касцюшкі. Яно складаецца з замежных грамадзянаў, у асноўным жыхароў Еўрапейскага звязу і ЗША, якія прайшлі службу ў прафесійных узброеных сілах і маюць вялікі вайсковы досвед. І гэты досвед Полк імкнецца пераняць і перадаць яго беларускім ваярам.

У 2022 годзе ПКК аб'яднаўся з беларускімі кіберпартызанамі. Праверкай навабранцаў, аховай і падтрымкай лічбавай інфраструктуры палка займаюцца менавіта яны.

«Галоўнае, чаго мы дасягнулі за два гады – гэта падрыхтоўка дасведчанага каманднага складу, які ў кароткія тэрміны здольны ўзяць, навучыць і кіраваць вялікай колькасцю добраахвотнікаў. Гэта азначае, што ў цяперашніх умовах з тым баявым досведам, які ўжо ёсць, Полк можа хутка пашырыцца да памеру брыгады», – кажа адзін з заснавальнікаў ПКК з поклічам Мікола.

Падраздзяленне па стандартах НАТА

У вайсковым плане Полк Каліноўскага можна вызначыць як высокамабільнае пяхотнае падраздзяленне спецыяльнага прызначэння, якое валодае лёгкай браніраванай тэхнікай, уласнымі мінамётнымі разлікамі, цяжкой артылерыяй, мае ўласныя падраздзяленні БПЛА, якія вядуць разведку, карэктаванне і выконваюць ударныя задачы.

Структурна полк Каліноўскага ўваходзіць у склад Міжнароднага легіёну – падраздзялення, падпарадкаванага Галоўнаму ўпраўленню выведкі Міністэрства абароны Украіны. Цалкам у склад легіёна ўваходзяць байцы, якія валодаюць высокім узроўнем прафесіяналізму і папярэднім вайсковым досведам, а ўзбраенне і боепрыпасы тут адпавядаюць стандартам НАТА.

Баявы шлях і яго Героі

Ад моманту стварэння беларускае падраздзяленне праймала ўдзел у баях на самых гарачых участках фронту – за Кіеў, Мікалаеў, Лісічанск, Севераданецк, Запарожжа, Бахмут, Кляшчэеўку, Куп'янск і іншыя ўкраінскія гарады і мястэчкі.

На жаль, ёсць беларускія ваяры і камандзіры, якія аддалі свае жыцці ў барацьбе з расейскім агрэсарам, стаўшы новымі героямі Беларусі. Першыя страты падраздзяленне панесла падчас абароны Кіева -– у Бучы і Ірпені. Тады загінулі беларускія добраахвотнікі Ілля Хрэнаў з пазыўным «Літвін» і Зміцер Апанасовіч з пазыўным «Тэрор».

Таксама ў баях загінулі каліноўцы Павел Суслаў «Волат», Іван Марчук «Брэст», Васіль Грудавік «Атам», Васіль Парфянкоў «Сябро», Вадзім Шатроў «Папік» і Міраслаў Лазоўскі «Мыш» і яшчэ 11 ваяроў палка імя Каліноўскага, інфармацыю пра якіх, праз меры бяспекі ў дачыненні да іх сваякоў у Беларусі, мы не можам агалосіць. Вечная ім памяць і гонар!

Падтрымка беларускага народа і недахоп тэхналагічнасці

Праца Палка падтрымліваецца развітай сеткай валанцёраў. Нягледзячы на тое, што асобныя данаты з часам змяншаюцца – гуляе фактар стомленасці ад вайны, сваё месца ў фінансавай падтрымцы супраціву займае бізнес з беларускімі каранямі з розных краінаў. Акрамя таго, узмацнілася арганізаваная падтрымка з боку беларусаў усяго свету.

У сярэднім на баявыя задачы Палка мецэнаты жэртвуюць да 1,5 млн долараў у год у выглядзе ваеннага абсталявання і мэтавых фінансавых збораў. Гэтая дапамога   падтрымлівае падраздзяленні у баявом станеі. Але ўсё яшчэ недастаткова, каб дасягнуць добры ўзровень тэхналагічнага забеспячэння. Вайна сягодня — гэта вайна тэхналогій. Таму пастаянная і незакрытая частка патрэбнасцей — розныя віды дронаў і расходнікаў, камп'ютары і ПЗ да іх, прылады начнога бачання, сістэмы РЭБ і г.д.

Пашана ад украінскага народу: вуліцы на гонар беларусаў і ўзнагароды з рук Зяленскага

Заслугі беларускіх добраахвотнікаў сур'ёзна змяняюць стаўленне да беларускага народа цалкам. Такім чынам, за час вайны ва Украіне былі прыняты шэраг ініцыяціваў, накіраваных на тое, каб аддаць даніну павагі беларусам, якія сталі на абарону Украіны.

Шэраг байцоў ПКК былі ўзнагароджаныя дзяржаўнымі ўзнагародамі Украіны ад Галоўнага Упраўлення Выведкі Міністэрства Абароны Украіны і Міністэрства абароны Украіны. Шэраг ваяроў атрымалі ўзнагароды «За мужнасць» III ступені з рук прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.Уладзімір Зяленскі ўзнагародзіў так сама і добраахвотніка Палка Аляксея Тура Скоблю, які загінуў у баях за Кіеў, званнем Героя Украіны. Аляксей стаўся другім беларусам, якому прысвоілі гэтае званне. Першым быў Міхаіл Жызнеўскі, якога забілі падчас пратэстаў на Майдане ў 2014 годзе.

У шэрагу ўкраінскіх гарадоў зʼявіліся вуліцы ў гонар беларусаў. У паселішчы Ворзель Бучанскага раёна зʼявілася вуліца Іллі «Літвіна», а ў Хмельніцкім – вуліца і завулак Аляксея Скоблі. У Кіеве і Мукачаве вуліцы цяпер названыя ў гонар Кастуся Каліноўскага. У Жытоміры зʼявілася вуліца Палка імя Кастуся Каліноўскага. У гонар Міхаіла Жызнеўскага вуліцы перайменавалі ў Жвягелі і Чарнавцах.

Полк Каліноўскага – ядро ​​войска новай Беларусі.

«За два гады вайны некалькі тысячаў беларусаў прайшлі праз навучанне, службу і баявыя дзеянні. Патэнцыйна гэтыя людзі ў адпаведны час могуць узначаліць вызваленчыя групы ў гарадах і мястэчках Беларусі. Бо без удзелу шырокіх народных мас лукашэнкаўскі рэжым не ўпадзе. Аднак камусьці будзе трэба арганізаваць і ўзначаліць гэтыя масы. Сённяшнія салдаты Палка заўтра змогуць стаць камандзірамі, кіраўнікамі, праваднікамі на роднай зямлі. Далей каліноўцы – будучыя інструктары, ядро новага беларускага войска.

Няма арміі без дзяржавы, і няма дзяржавы без арміі. Камандаванне ПКК гэта разумее. Напрыканцы восені 2023 года ў Кіеве адбылася канферэнцыя «Шлях да волі», арганізаваная «Палком імя Кастуся Каліноўскага». Цягам яе спрабавалі давесці гэта да прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў, якія сабраліся ў Кіеве» – кажа ў сваім віншаванні ў адрас Палка Максім Пляшко, кіраўнік «Цэнтру беларускіх камунікацыяў».

Падводзячы вынікі двухгоддзя, камандзір каліноўцаў Дзяніс Прохараў з пазыўным «Кіт» адзначыў: «Я лічу, што беларусы, якія цяпер ваююць за Украіну, абралі адзіны правільны шлях для вызвалення Беларусі. Калі Расея пераможа ў гэтай вайне, то пра Беларусь як незалежную краіну нам прыйдзецца забыцца надоўга. Таму гэтыя 2 гады развіцця палка імя Каліноўскага, як беларускага падраздзялення, я ацэньваю пазітыўна. Мы прайшлі складаны шлях, атрымалі каласальны досвед, захаваліся як згуртаваная каманда. Полк цяпер з'яўляецца найбольшым нацыянальным падраздзяленнем у складзе ўзброеных сіл Украіны. Гэты факт сам па сабе кажа пра тое, што нам шмат чаго атрымалася. І я ўпэўнены, што атрымаецца яшчэ больш».

оригінал статті натисни тут:

цей інформаційний лист розміщений для кращої медійної комунікації і інформування шановного читача газети "Гомін Галичини" про діяльність добровольців в Україні і Світі. Живемо і працюємо задля перемоги України у несправедливій війні яку розв'язала росія проти України

джерело: власне